Баршчыўскі раён[1] (укр.: Борщівський район) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Цярнопальскай вобласціУкраіны. Ліквідаваны 19 ліпеня 2020 года. Адміністрацыйны цэнтр — Баршчыў[1] (укр.: Борщів).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага2015 года складае 67849 чалавек, плошча — 1006 км².
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 2 пасялковых і 42 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 70 сёлаў.