Бара́нскае — возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 39 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, на поўнач ад вёскі Барані, у басейне ракі Сарачанка. Належыць да групы Сарачанскай групы азёр.
Плошча паверхні возера складае 0,17 км². Даўжыня — 1,08 км, найбольшая шырыня — 0,2 км, сярэдняя — 0,14 км. Берагавая лінія звілістая. Яе даўжыня складае 2,35 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м, знаходзяцца пад лесам. На захадзе схілы спадзістыя, разараныя. Праз возера працякае рака Клевель (Сарачанка).
Літаратура
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.