Баніфацы Тэафіл Пац (каля 1622 — 1678) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Каля 1660 стаў цівуном троцкім, у 1665 — палкоўнікам літоўскіх войскаў. З 1669 вялікі абозны літоўскі, з 1676 вялікі стражнік літоўскі, таксама быў старостам батоцкім і рыжскім.
Сям'я
Сын Пятра Паца і яго другой жонкі Гальшкі Шэмет, брат Фелікса Яна, Гераніма Дамініка, Міхала Казіміра і Казіміра.
Каля 1642 ажаніўся з Кацярынай Францкевіч-Радзімінскай. Ад гэтага шлюбу меў сына Яна Крыштафа, вялікага падкаморага літоўскага, і дачок Ганну Клару і Альжбету. Пасля смерці першай жонкі ўзяў шлюб з князёўнай Альжбетай Масальскай. Ад другога шлюбу дзяцей не было.
Генеалогія
Зноскі
Спасылкі
Баніфацы Тэафіл Пац — продкі |
---|
|