Мальхер Шэмет, Мельхіёр Шэмет (? — 1570) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Быў падстаростам жамойцкім, цівун рэтаўскі з 1548, бяржанскі ў 1550, староста дынабургскі ў 1560, кашталян жамойцкі з 1566.
Сям’я
Сын Станіслава Шэмета і Ганны Кезгайлы.
Быў жанаты з Альжбетай Глябовіч, дачкой віленскага ваяводы Яна Глябовіча. Меў сыноў Вацлава, кашталяна смаленскага, Мальхера, падкаморага віленскага і Яна, старосту батоцкага. Дачка Крысціна выйшла замуж за Войцеха Білевіча.
Літаратура
Мальхер Станіслававіч Шэмет — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
- ↑ Monografia rodziny Szemiothów (Szemetów, Szemiotów) herbu Łabędź odmienny, XV―XXI wiek / пад рэд. H. Lulewicz — Warszawa: Neriton, 2022. — 851 с. — ISBN 978-83-66018-15-0
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 84, 164. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2