Бальшаберазніко́ўскі раён (руск.: Большеберезниковский район, эрз.: Покш Килейбуе, макш.: Оцю Келунонь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Бальшыя Бярэзнікі.
Бальшаберазнікоўскі раён мяжуе з Чамзінскім, Дубёнскім, Качкураўскім і Лямбірскім раёнамі, а таксама з Ульянаўскай вобласцю на поўдні. Плошча раёна складае 957,31 км². Доля сельскагаспадарчых угоддзяў у агульнай плошчы складае больш за 60 %.
Бальшаберазнікоўскі раён быў утвораны 26 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК у складзе Мардоўскай АССР.
Эрзя складаюць 56,84 % агульнага насельніцтва раёна, другой нацыянальнай групай з’яўляюцца рускія, якія складаюць 42,32 %.