Ба́бушкінскі раён (руск.: Бабушкинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца Сяло імя Бабушкіна, якое размешчана за 249 км ад Волагды.
Геаграфія
Бабушкінскі раён мяжуе з Выцягорскім, Нікольскім, Тоцемскім і Нюксенскім раёнамі, а таксама з Кастрамской вобласцю на захадзе. Плошча раёна складае 7760,50 км².
Гісторыя
Солевыя «падземныя моры», затоеныя ў нетрах зямель па рацэ Лядзеньгі, адкрыліся людзям яшчэ ў XV стагоддзі. З тых часоў на чатыры стагоддзі праца па солевай здабычы стаў галоўным заняткам мясцовых жыхароў. Пасля тут паўсталі цэлыя дынастыі старажытнарасійскіх здабытчыкаў солі. Яны апярэдзілі многія прыёмы свідравой тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца і сёння. Паходзіў з такой сям’і здабытчыкаў і вядомы рэвалюцыянер Іван Бабушкін, у гонар якога пасля 1917 года было перайменавана старадаўняе сяло Лядзенскае.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 11 812 чалавек.
Крыніцы
Спасылкі