БТР-60МБ1 — адзін з беларускіх варыянтаў мадэрнізацыі савецкага бронетранспарцёра БТР-60ПБ.
Распрацоўка мадэрнізаваных варыянтаў БТР-60ПБ для ўзброеных сілаў краіны і замежных заказчыкаў пачалася на 140-м рамонтным заводзе МА РБ у горадзе Барысаў у пачатку 2000-х гадоў[1], да 2015 года вытворчасць БТР-60МБ1 была засвоена[2]. У ходзе пераабсталявання БТР-60ПБ у БТР-60МБ1 праведзены капітальны рамонт, рэматарызацыя (два бензінавых рухавіка ГАЗ-49П замяняюць на два дызельных рухавіка), таксама ўсталёўваюць 5-ступеністую аўтаматычную каробку перадач з новай карданнай перадачай, новыя прыборы панэлі кіравання (уключаючы тахометр і лічыльнік мотагадзін) і змененую сістэму выпуску адпрацаваных газаў[2]. Акрамя таго, магчымая ўстаноўка новага радыёабсталявання (радыёстанцыі Р-173, радыёпрымача Р-173П і апаратуры ўнутранай сувязі і камутацыі Р-174)[3].
Зноскі