Ліс-ПМ(МЗКЦ-233136[1]) — беларускі лёгкабраніраваны аўтамабіль з баявым кулямётна-гранатамётным модулем, мадыфікацыя расійскай бронемашыны «Тыгр-М»[2].
Выраблены Мінскім заводам колавых цягачоў у кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі абароннай прамысловасці. Зборка ажыццяўлялася ў цэхах 124-га АРЗ (Мінск)[3].
Аснашчаны айчыннымі сродкамі разведкі, сувязі, назірання і радыёэлектроннай барацьбы і прызначаны для вырашэння шырокага спектра тактычных задач. На іх узбраенні — 12,7-мм кулямёт НСВ і 30-мм гранатамёт АГ-17.