З пачатку 1990-х гадоў да 1 студзеня 1995 года «Аўтарадыё» вяшчала на частаце 67,7 УКХ OIRT(руск.) (бел.[5]. Вяшчанне «Аўтарадыё» ў УКХ-дыяпазоне абумаўлялася адзінай на той момант даступнасцю дадзенага частотнага рэсурсу як для вяшчальнікаў, так і для карыстальнікаў[6]. У 1995 годзе радыё закрылі. Вяртанне ў эфір заняло 4 гады[7]. У 2001 годзе было запушчана паралельнае вяшчанне і на FM-частаце 105,1 МГц[5].
12 студзеня2011 года рэдакцыяй «Аўтарадыё» атрымана прадпісанне РУП «БелГІЭ» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб спыненні дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастаснага спектру і забароне на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Загад вынесены на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні 188/11 ад 11 студзеня 2011 года за подпісам старшыні камісіі Алега Праляскоўскага[12]. Пастанова камісіі анулюе права «Аўтарадыё» на наземнае эфірнае радыёвяшчанне «ў сувязі з невыкананнем „Аўтарадыё“ творчай канцэпцыі і распаўсюджваннем у эфіры 16 снежня 2010 года інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». У сувязі з ануляваннем ліцэнзіі кіраўнік «Аўтарадыё» звяртаўся з пазовам у Вышэйшы гаспадарчы суд[7].
Частата «Аўтарадыё» 105,1 МГц, якая вызвалілася з прычыны пазбаўлення ліцэнзіі, была аддадзеная радыё «Сталіца», і дзяржаўная радыёстанцыя пачала на ёй вяшчанне 15 красавіка 2012 года[1].
Заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юрый Базан памёр 24 верасня 2016 года[5][8].
Ацэнкі
Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі нызываў радыёстанцыю найбольш любімаю сярод беларускіх FM-станцыяў[17].
Адлюстраванне ў культуры
У 2011 годзе гурт «N.R.M.» прэзентаваў новую песню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі[18].