Універсітэт быў створаны 1 студзеня 1991 года шляхам зліцця чатырох каталіцкіх вышэйшых навучальных устаноў у Квінслендзе, Новым Паўднёвым Уэльсе, Вікторыі і Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі. Першым кіраўніком універсітэта стаў арцыбіскупСіднея кардынал Эдвард Беда Клэнсі. Універсітэт размешчаны ў шасці кампусах у трох штатах і адной федэральнай тэрыторыі, а таксама мае замежны кампус у Рыме. Хоць універсітэт з'яўляецца каталіцкім, ён адкрыты для студэнтаў усіх рэлігійных перакананняў.