У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Асінавіца.
Пасёлак
Асінавіца
Асінавіца на карце Беларусі ±
|
Асі́навіца[1] (трансліт.: Asinavica, руск.: Осиновица) — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавета. Насельніцтва 9 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Жлобін, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 76 км ад Гомеля.
На поўдні і захадзе мяжуе з лесам. На рацэ Окра (прыток ракі Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Планіроўка складаецца з драўлянай, сядзібнага тыпу, забудовы ўздоўж прасёлкавай дарогі.
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас, 6 жыхароў загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтр — вёска Старая Рудня).
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|