Антон Паўлавіч Ласенка (руск.: Антон Павлович Лосенко; 30 ліпеня [10 жніўня] 1737, Глухаў — 23 лістапада [4 снежня] 1773, Санкт-Пецярбург) — рускі жывапісец. Прадстаўнік класіцызму, заснавальнік рускага гістарычнага жывапісу.
Нарадзіўся ў 1737 годзе ў сям’і рускага купца Паўла Якаўлевіча Лосева, які па гандлёвых справах часта бываў у Маларосіі і Польшчы, пазней пасяліўся ў Глухаве. Калі дзіцяці было чатыры гады, памерла маці, потым бацька, сямігадовы хлопчык быў аддадзены ў Санкт-Пецярбург у прыдворны хор. Навучаўся ў Парыжы ў Ж. Рэту, а пазней у Ж. М. В’ена (дзе яму заступнічаў Д. М. Галіцын). Вучні: І. А. Акімаў, Г. І. Угрумаў і М. І. Казлоўскі.
Зноскі
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1