Гуляў за дубль «Нафтана» і МТЗ-РІПА, а з 2008 года стаў асноўным брамнікам наваполацкага клуба. У 2009 годзе саступіў месца ў аснове Мікалаю Раманюку і перайшоў у «Віцебск», дзе, аднак, таксама не здолеў замацавацца. Пасля гуляў за розныя клубы, у 2012 годзе разам з магілёўскім «Дняпром» стаў пераможцам Першай лігі.
У лютым 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[2]. У «Белшыне» стаў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі, але часам з’яўляўся і ў стартавым складзе. 19 кастрычніка 2013 года ў матчы з «Нафтанам» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Ігарам Крывабокам[3], але неўзабаве вярнуўся ў строй.
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам. У сезоне 2014 чаргаваўся ў асноўным складзе з Андрэем Шчарбаковым. У канцы ліпеня 2014 года пакінуў бабруйскі клуб[4][5].
У кастрычніку 2014 года далучыўся да першалігавай «Іслачы»[6]. Стаў асноўным брамнікам гэтага клуба, але па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач»[7].
У 2015 годзе, завяршыўшы кар’еру, з’ехаў працаваць на Камчатку[8]. Пасля вярнуўся ў Беларусь, стаў працаваць трэнерам брамнікаў у юнацкіх камандах[9]. У маі 2024 года стаў трэнерам брамнікаў у асноўнай камандзе «Іслачы»[10].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[11][12].
Крыніцы
↑Anton Kovalevskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.