Андрэй Фёдаравіч Юр’еў
Андрэй Фёдаравіч Ю́р’еў (23 лютага 1907, с. Камар , Данецкая вобласць — 28 студзеня 1980) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1]. БіяграфіяЗ 1927 г. рабочы. З 1929 года ў Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1941 года на Заходнім фронце — камісар артылерыйскага палка[1]. У маі 1942 г. накіраваны ў тыл ворага, у ліпені 1942 — ліпені 1944 г. камісар Смаленскага партызанскага палка[1]. У 1946—1972 гадах на партыйнай, савецкай, адміністрацыйна-гаспадарчай і гаспадарчай працы ў Мінску[1]. ЗноскіЛітаратура
СпасылкіInformation related to Андрэй Фёдаравіч Юр’еў |