У 7 гадоў упершыню прыйшоў на трэніроўку ў спартыўную школу Мінска. Першы трэнер — Уладэімір Пятровіч Рассека. Пасля 3 гадоў заняткаў быў залічаны ў спартклас. Скончыў Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву па спецыялізацыі «трэнер па баскетболе».
Гуляў у складзе клубаў ЦСКА і «Дынама» (Масква). Гуляў ён і за баскетбольны клуб АЗАА, а пазней быў трэнерам каманды.
У складзе юніёрскай зборнай СССР выступаў на чэмпіянаце Еўропы (U-18)-1990 (2-е месца) і на чэмпіянаце свету (U-19)-1991 (9-е месца)[2], у складзе моладзевай зборнай СНД — на чэмпіянаце Еўропы (U-22)-1992 (7-е месца)[3].