Анатоль Рыгоравіч Марэніч |
Дата нараджэння |
3 жніўня 1919(1919-08-03) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
2013 |
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Партыя |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Марэніч.
Анатоль Рыгоравіч Марэніч (3 жніўня 1919, Харкаў — 2013) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Вучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі (1927-1931). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1950). Працаваў кіраўніком групы архітэктараў, галоўным інжынерам Баранавіцкай майстэрні, у 1959-1982 — галоўны архітэктар Баранавічаў.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1961 года.
Жыў у Брэсце.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Драгічына, Іванава, Ляхавічаў і 22 калгасных цэнтраў Брэсцкай вобласці (1952—1955), ПДП цэнтральнай часткі Пінска і Баранавічаў (1952—1958), жылы дом і помнік У. І. Леніну ў Баранавічах (1960), мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы «Гай» (1972).
Узнагароды
2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1965) за праект мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
Зноскі
Літаратура