Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка (нар. 10 чэрвеня1987, Кохтла-Ярвэ, ЭССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляе на пазіцыі цэнтравой. Выступае за клуб «Гарызонт». Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[1].
За юніёрскую зборную гуляе з 2002 года. Сярэбраны прызёр і MVP чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак 2003 года. За дарослую зборную Беларусі па баскетболе дэбютавала 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіяната свету 2010, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013, 2015, 2019, 2021. За нацыянальную зборную гуляе пад нумарам 10.
13 разоў прызнавалася найлепшай баскетбалісткай Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2015, 2016[8][9][10], 2017[11], 2018[12], 2020, 2021, 2022).