Аматытлан (ісп.: Lago de Amatitlán) — прэснаводнае возера ў Гватэмале, чацвёртае па велічыні ў гэтай краіне. Возера ляжыць у 26 кіламетрах ад сталіцы краіны - горада Гватэмала на вышыні 1188 метраў над узроўнем мора. Плошча - 15 км ². Найбольшая глыбіня дасягае 33 метраў, сярэдняя ж глыбіня па возеры - 18 метраў. На беразе возера знаходзіцца адзін з самых актыўных вулканаў Цэнтральнай Амерыкі - Пакая.