«Аліса ў Залюстроўі», «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» (англ.: Through the Looking-Glass, and What Alice Found There) — сусветна вядомая кніга-казка англійскага пісьменніка Льюіса Кэрала, напісаная ў 1871 годзе як працяг «Алісіных прыгод у дзівоснай краіне».
Сюжэт
Дзяўчынка Аліса прайшла скрозь люстэрка і апынулася ў Залюстроўі, дзе свет уяўляе сабой вялікую шахматную дошку. Папярэдне сюжэт запісаны з выкарыстаннем элементаў шахматнай натацыі, а спіс персанажаў прадстаўлены ў якасці белых і чорных шахматных фігур. З люстранога пакоя Аліса трапляе ў люстраны сад з гаваркімі кветкамі, дзе сустракае Чорную Каралеву і становіцца Белай Пешкой. Затым яна на цягніку праязджае трэцюю клетку і апынаецца ў лесе, у якім зніклі ўсе імёны. Там у блізнят Гу-та-та і Гу-ля-ля яна даведаецца, што ўсё, што адбываецца, ёсць сном Чорнага Караля. Сустрэча з Белай Каралевай заканчваецца ў краме, дзе яна купляе яйка, якое ператварылася ў Жаўтуна-Баўтуна. Пасля гэтага Аліса апынаецца ў новым лесе, дзе становіцца сведкай паядынку Льва і Аднарога. Дзяўчынку ледзь не чаруе Чорны Рыцар, але выратоўвае Белы Рыцар. Далей яна ідзе на восьмую клетку і становіцца каралевай. У канцы яе падарожжа аказваецца сном.
Змест
Раздзел I. Залюстэркавы дом (Looking Glass House)
Раздзел II. Сад з гаваркімі кветкамі (The Garden of Live Flowers)
Раздзел III. Залюстэркавая жамяра (Looking-Glass Insects)
Раздзел IV. Гу-та-та і Гу-ля-ля (Tweedledum and Tweedledee)
Раздзел V. Воўна і вада (Wool and Water)
Раздзел VI. Жаўтун-Баўтун (Humpty Dumpty)
Раздзел VII. Леў і Аднарог (The Lion and the Unicorn)
Раздзел VIII. Гэта я сам прыдумаў («It’s my own Invention»)
Раздзел IX. Каралева Аліса (Queen Alice)
Раздзел X. Пераўтварэнне (Shaking)
Раздзел XI. Абуджэнне (Waking)
Раздзел XII. Хто каго сніў? (Which Dreamed it?)
Беларускія пераклады
Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса / Пер. Вера Бурлак // ARCHE, 10-2009.
На тым баку Люстра, і што там напаткала Алесю / Пер. М. Шчура і Ю. Бушлякова. — Evertype, 2016.
Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса / Пер. Вера Бурлак. — Мн.: «Галіяфы», 2017.