У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гардзееў.
Аляксей Васільевіч Гардзееў (нар. 28 лютага 1955, Франкфурт-на-Одэры, ГДР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Цэнтральнай федэральнай акрузе з 25 снежня 2017 года. Член савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі з 1 студзеня 2018 году па 28 мая 2018 года.
Губернатар Варонежскай вобласці (12 сакавіка 2009 — 25 снежня 2017). Міністр сельскай гаспадаркі Расіі (1999—2009). Доктар эканамічных навук (2000), прафесар (2004), сапраўдны член РАСХН (2005), акадэмік РАН (2013 года). Член Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія».