медаль «За бездакорную службу» III ступені (2013)[3]
медаль «За бездакорную службу» II ступені
медаль «За бездакорную службу» I ступені (2018)[4]
Міжнародныя санкцыі
31 жніўня 2020 года Волкаў быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[5]. 6 лістапада 2020 года Волкава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[6]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як першы намеснік старшыні Следчага камітэта нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання на чале з Камітэтам пасля прэзідэнцкіх выбараў, у прыватнасці, расследаванні супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаў[7].