Выхаванец харкаўскага футбола, у ДЮФЛ выступаў за футбольную школу «Металіста». Вясной 2003 года пачаў выступы за аматарскую харкаўскую каманду «Газавік-ХГВ», якая брала ўдзел у спаборніцтвах пад эгідай ААФУ. Улетку таго ж года каманда атрымала прафесійны статус і наступныя тры сезоны Жданаў правёў у ёй, змагаючыся ў другой лізе чэмпіянату Украіны.
«Львоў»
У 2006 годзе перайшоў у клуб Першай лігі «Львоў», адыграўшы ў складзе якога адзін сезон, наступны правёў на правах арэнды ў камандзе «Княжа» з сяла Шчаслівага пад Кіевам. У пачатку сезона 2005/06 вярнуўся з арэнды ў «Львоў», які на той момант атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе чэмпіянату. У матчах Вышэйшай лігі дэбютаваў 20 ліпеня 2008, цалкам згуляўшы матч першага тура чэмпіянату супраць данецкага «Шахцёра», у якім львавяне атрымалі сенсацыйную перамогу 2:0.
«Крыўбас»
Летам 2009 года, пасля таго як «Львоў» вылецеў з эліты, Жданаў перайшоў у крыварожскі «Крыўбас», у якім, як і ў папярэднім клубе, адразу стаў стабільна трапляць у асноўны склад. Дэбютаваў за крыварожскую каманду 18 ліпеня 2009 года зноў у гульні супраць «Шахцёра», на гэты раз данчане перамаглі 3:0. Пачынаючы з сезона 2011/12 пачаў рэдка трапляць у асноўны склад каманды і пасля яго завяршэння пакінуў клуб.
«Палтава»
Першую палову 2012 года знаходзіўся без каманды, а ў жніўні падпісаў кантракт з камандай Першай лігі «Палтавай». У складзе палтаўскага клуба гуляў паўтары гады, быў трывалым іграком асновы.
«Слуцк»
У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[2]. У складзе слуцкага клуба адразу замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Але справы «Слуцка» ў чэмпіянаце пайшлі не лепшым чынам. 31 мая 2014 года, пасля трох разгромных паражэнняў запар, Жданаў упершыню апынуўся па-за стартавым складам у матчы з «Нафтанам». 13 чэрвеня 2014 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў скасаваны[3][4].
Познія гады
У ліпені 2014 года стаў іграком клуба «Колас» з Зачэпыліўкі, за які выступаў у чэмпіянаце Харкаўскай вобласці. Правёў у камандзе паўтары гады, стаў яе капітанам. У 2015 годзе ў складзе «Коласа» заняў трэцяе месца ў аматарскім чэмпіянце Украіны.
У пачатку 2016 года з’ехаў у Ізраіль, дзе гуляў спачатку за «Хапаэль» (Бейт-Шэан), а пазней перайшоў у «Макабі» з Нетаніі. Улетку 2017 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да клуба «Металіст 1925». У сезоне 2019/20 стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных, і ў студзені 2020 года пакінуў клуб.
У лютым 2020 года падпісаў кантракт з хмяльніцкім «Падоллем», але ў ліпені і жніўні 2020 гуляў за аматарскі «Маяк» з Валкаў у чэмпіянаце Харкаўскай вобласці, а сезон 2020/21 правёў у «Падоллі» ў Другой лізе. У ліпені 2021 года зноў апынуўся ў чэмпіянаце ХАркаўскай вобласці ў складзе «Золачыва».
Крыніцы
↑Oleksandr Zhdanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.