У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ільінскі.
Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі |
---|
Мемарыяльная дошка на доме ў Віцебску |
Дата нараджэння |
29 кастрычніка (11 лістапада) 1903 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
28 сакавіка 1967(1967-03-28)[1] (63 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Прафесія |
акцёр |
Тэатр |
|
Узнагароды |
|
Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі (29 кастрычніка (11 лістапада) 1903, Мір, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 1967, Віцебск) — беларускі тэатральны акцёр, народны артыст Беларусі. Народны артыст СССР (1953). Працаваў у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа.
Біяграфія
Сцэнічную дзейнасць пачаў у Мінску ў 1919 годзе. У 1921—1926 гадах вучыўся ў Маскве, у Беларускай тэатральнай студыі. З 1926 года акцёр 2-га Беларускага Дзяржаўнага драматычнага тэатра (цяпер гэта Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа, размешчаны ў Віцебску).
Аляксандр Ільінскі валодаў вялікай сцэнічнай прывабнасцю, выразнай мімікай. Як акцёр-імправізатар, ён выкарыстоўваў у сваёй творчасці ўсё багацце творчай фантазіі і разнастайныя выразныя сродкі.
У кіно Аляксандр Канстанцінавіч не здымаўся.
Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага савета Беларускай ССР 4—5 скліканняў.
Памёр Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі 28 сакавіка 1967 года ў Віцебску.
Прызнанне і ўзнагароды
Фільмаграфія
Зноскі
Літаратура