У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Казыра.
Аляксандр Аляксеевіч Казы́ра[1] (17 чэрвеня 1943 — 5 кастрычніка 1997) — вучоны-хімік, доктар хімічных навук (1997).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Негрымава Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер у Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1965 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры кафедры фізічнай хіміі[2]. Застаўся працаваць ва ўніверсітэце. Адначасова з 1991 г. працаваў у Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем БДУ. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1997 годзе — доктарскую.
Навуковая дзейнасць
Вучонаму належаць навуковыя працы па тэрмадынаміцы арганічных рэчываў і сплаваў, эксперыментальных метадах хімічнай тэрмадынамікі, тэрмадынамічных уласцівасцях прадуктаў прамысловага арганічнага сінтэзу і інш. Распрацаваў методыкі вымярэння цеплаёмістасці і ціску насычанай пары арганічных рэчываў, выканаў тэрмадынамічны аналіз рэакцый амідаў, кіслот, эфіраў, кетонаў і г.д.[2]
Аўтар больш за 120[2] навуковых прац. Сярод апублікаванага:
- О максимальной работе и изотерме химической реакции (у сааўтарстве) // Журнал физической химии. 1985. Т. 59, № 2.
- Термодинамические свойства биурета в различных агрегатных состояниях (у сааўтарстве) // Журнал физической химии. 1988. Т. 62, № 7.
- Термодинамические свойства производных тетразола в различных агрегатных состояниях(у сааўтарстве) // Журнал физической химии. 1990. Т. 64, № 3.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі