Аляксандр Алелькавіч (? — 26 чэрвеня 1591) — грамадскі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Прадстаўнік княжацкага роду Алелькавічаў, сын Юрыя і Кацярыны з Тэнчынскіх. Меў братоў Юрыя і Яна Сямёна, разам з якімі падарожнічаў па еўрапейскіх універсітэтах[3]. Наведаў Інгальштат, дзе перайшоў у каталіцтва, а таксама Страсбург, Базель, Італію.
У 1582 пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Востраў у Слуцку, маёнткі на Случчыне, Петрыкаўскую воласць у Мазырскім павеце, Ваўкалату ў Ашмянскім павеце, Сямёнавічы ў Менскім павеце.
Памёр у Кракаве, пахавалі князя ў Слуцку.
Радавод
Зноскі
Літаратура
Аляксандр Алелькавіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|