Аляксандр Агінскі (каля 1585 — 1667) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Харунжы троцкі ў 1626—1636, харунжы надворны літоўскі ў 1636—1645, ваявода менскі ў 1645—1649 і кашталян троцкі з 1649, староста рагачоўскі; пасол на соймы 1623, 1626, 1632, 1633, 1635, 1643, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1619.
Удзельнічаў у Кірхгольмскай бітве ў 1605, бітвах пад Смаленскам у 1611 і 1633, Хоцінскай бітве ў 1621.
Актыўны дзеяч праваслаўнага Віленскага Святадухаўскага брацтва. У 1612 падпісаў акт фундацыі праваслаўнай шляхты Менскага Петрапаўлаўскага манастыра. Аляксандр Агінскі быў апошнім праваслаўным (і ўвогуле некаталіцкім) сенатарам Рэчы Паспалітай.
Валодаў шматлікімі маёнткамі, у тым ліку Еўем.
Сям'я
З роду Агінскіх, сын Багдана і Раіны з Валовічаў.
Двойчы жанаты: з Аляксандрай Шэмет, ад якой меў сыноў Яна і Багдана, і з Кацярынай Палубінскай, дачкой Канстанціна Палубінскага, ад якой меў дзяцей:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Аляксандр Агінскі — продкі |
---|
|