Першы муж з 1603 года — ваявода люблінскі Габрыэль Тэнчынскі(польск.) (бел. (1572—1617). Мелі дачку Соф’ю.
Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскагаКрыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе. Гэта гістарыяграфічная недарэчнасць прывяла да таго, што вядомы партрэт Альжбеты скрозь называецца партрэтам Альжбеты Кішкі.