Алесіа Фігалі (іт. Alessio Figalli, нар. 2 красавіка 1984, Рым, Італія) — італьянскі і швейцарскі матэматык. Спецыяліст па варыяцыйным вылічэнні і дыферэнцыяльных ураўненнях у прыватных вытворных. Узнагароджаны прэміяй Філдса 2018 года «за ўклад у тэорыю аптымальнага пераносу мас і яе дадатку ў галіне дыферэнцыяльных ураўненняў у прыватных вытворных, метрычнай геаметрыі і тэорыі верагоднасцяў».
Узнагароды і прызнанне
- 2008: premi «Giuseppe Borgia» Нацыянальнай акадэміі дэі Лінчэі
- 2008: прэмія Карла Міранда
- 2012: французская матэматычная прэмія Cours Peccot
- 2012: Прэмія Еўрапейскага матэматычнага таварыства
- 2014: дакладчык на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў у Сеуле.
- 2015: Медаль Стампасхія
- 2017: Прэмія Фельтрынэлі
- 2018: Філдсаўская прэмія
Зноскі