Алена Васілеўна Радзюк |
Дата нараджэння |
20 ліпеня 1952(1952-07-20) (72 гады) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
Працаваў у гарадах |
Гомель |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Радзюк.
Алена Васілеўна Радзюк (нар. 20 ліпеня 1952, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыла ў 1976 годзе БПІ (выкладчыкі В. І. Анікін, А. П. і А. А. Воінавы, У. А. і Ю. У. Чантурыі).
Працуе ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект» з 1976 года.
Член БСА з 2000 года.
Творчасць
Асноўныя працы: 18-ці павярховы жылы дом № 1 у мікрараёне № 52 г. Гомеля (2005, заканчэнне будаўніцтва ў 2009); 18-ці павярховы жылы дом № 1 у мікрараёне № 20 (2005, заканчэнне будаўніцтва ў 2009); 18-ці павярховы жылы дом па вул. Галавацкага ў мікрараёне № 16 г. Гомеля (2006) у Гомелі; будынак суда Рэчыцкага раёна (2007, заканчэнне будаўніцтва ў 2009); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка ЧКУП «Ірына-сэрвіс» па вул. Гагарына, 6 пад гасцініцу (2008, заканчэнне будаўніцтва 2009).
Літаратура
- Радюк Елена Васильевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)