Алег Іванавіч, у манастве Іаакім (? — 1402) — вялікі князь разанскі (1350—1371, 1372—1402).
У сваім тастаменце называе бацькам вялікага князя разанскага Івана Аляксандравіча, пэўны час распаўсюджанай была думка, што бацькам Алега быў вялікі князь разанскі Іван Іванавіч.
Быў жанаты з Ефрасiнняй Альгердаўнай. Перад Кулікоўскай бітвай (1380) быў у саюзе з Мамаем. Пазней заключыў мір з вял.кн. маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам, замацаваны ў 1387 годзе шлюбам алегава сына Фёдара з дзмітрыевай дачкой Соф’яй. У канцы жыцця прыняў схіму.
Алег Іванавіч (вялікі князь разанскі) — продкі |
---|
|