Ада Львоўна Муладжанава |
Дата нараджэння |
21 верасня 1937(1937-09-21) (87 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Муладжанава.
Ада Львоўна Муладжанава (21 верасня 1937, Харкаў) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыла Фрунзенскі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Украіны, Кыргызстана, Узбекістана (1955—1974). З 1974 г. — старшым архітэктарам у Мінскпраекце, з 1979 па 1980 г. — кіраўніком групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Запраектавала будынкі Кіргізземсельгаспраекта, райкама партыі і райвыканкама ў Фрунзэ, удзельнічала ў праектаванні мікрараёнаў у Ташкенце і Какандзе, цырка ў Фрунзэ.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: комплекс Белбыттэхпраекта, Дом мод (1983), тыпавы праект школы ў мікрараёне Зялёны Луг-6 (1979, прывязка з перапрацоўкай) у Мінску.
Зноскі
Літаратура