І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоння Твайго!
et exclamavit voce magna et dixit benedicta tu inter mulieres et benedictus fructus ventris tui
et exclamavit voce magna et dixit: “ Benedicta tu inter mulieres, et benedictus fructus ventris tui.
Малітва Авэ Марыя ўвайшла ў частае ўжыванне з XI стагоддзя. Папа Урбан IV дадаў да яе заключныя словы: «Езус. Амэн». З XIV стагоддзя да яе сталі дадаваць наступныя заключныя словы, якія ўжываюцца і дагэтуль: «Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.». Канчатковы варыянт быў сфарміраваны да XVI ст. і ўключаны ў зборнік малітваў, выдадзены Папам Піем V у 1568 годзе[5].
Чытанне
Акрамя самастойнага значэння, Вітай, Марыя ёсць часткай малітвы «Анёл Панскі», якая паводле прадпісання Папы Яна XXII, выдадзенага ў 1326 годзе, чытаецца тройчы штодзень, пры перазвоне.
Таксама Вітай, Марыя чытаецца па малых пацерках ружанца, тады як вялікія пацеркі прысвечаны «Ойча наш».
Твор Франца Шуберта «Трэцяя песня Элен» часта недакладна называюць «Ave Maria Шуберта», хоць у рэчаіснасці тэкст, на які напісана гэта музыка, узяты з нямецкага перакладу паэмы Вальтэра Скота пра кельцкую Уладарку Возера («Дзеву Возера», 1810) і ўключае толькі першыя два словы малітвы. Пазней Ave Maria цалкам сталі спяваць на музыку гэтай песні Шуберта.
Першыя чатыры словы лацінскага тэксту малітвы сталі рэфрэнам песні «Авэ, Марыя» ансамбля «Сябры» на словы Зянона Пазняка і музыку Ігара Лучанка.[8]
↑«Молитвенник для русских католиков». С.-Петербургъ. Типографія М. М. Стасюлевича, В.о., 5л., 28 Datum Petropoli die 4 Maii 1912a. Vincentius Archiepiscopus