За творчыя поспехі быў узнагароджаны дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Удзельнічаў у вайне супраць нацысцкай Германіі (1941—1945).
З 1931 года жыў і працаваў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў у Ізраіль.
Творчасць
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.
Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін:
«Змена шахцёраў» (1931),
«Чапаеў» (1936),
«Дзе сын?» (1936),
«Перад баевым заданнем» (1941 — 42),
«Вяртанне з палявых работ» (1948),
«Вечар на рэйдзе» (1950),
«Рыбакі з возера Нарач» (1957),
«Яны стаялі насмерць» (1964),
«Рэйд Льва Даватара» (1965),
«На зямлі, на моры і ў небе» (трыпціх, 1965),
«Прысяга народных мсціўцаў» (1967),
«Перад бурай» (1969),
«Чырвоныя эскадроны» (1970),
«Салдаты. Тры пакаленні» (1978).
У творчай спадчыне мастака таксама партрэты (у тым ліку партрэт народнай артысткі БССР Ірыны Фларыянаўнаы Ждановіч) і лірычныя пейзажы.
У 1930—я гады працаваў у кніжнай графіцы. Ім былі зроблены малюнкі да наступных кніг: