Ітайпу |
---|
|
|
Афіцыйная назва |
Central Hidroeléctrica Itaipú Binacional Usina Hidrelétrica Itaipu Binacional |
---|
Краіна |
Бразілія і Парагвай |
---|
Размяшчэнне |
Фос-ду-Ігуасу |
---|
Каардынаты |
25°24′29″ пд. ш. 54°35′20″ з. д.HGЯO |
---|
Статус |
дзеючая |
---|
Пачатак будаўніцтва |
студзень 1970 |
---|
Дата адкрыцця |
5 мая 1984 |
---|
Вартасць будаўніцтва |
US$ 19.6 млрд. |
---|
Уласнік(і) |
Itaipu Binacional |
---|
Дамба і вадаскіды |
---|
Тып дамбы |
камбінаваная |
---|
Высата, м |
196 |
---|
Даўжыня, м |
7919 |
---|
Volume, м³ |
12300000 |
---|
Рака |
Рака Парана |
---|
Максімальны вадаскід, м³/с |
62200 |
---|
Вадасховішча |
---|
Creates |
Itaipu Reservoir |
---|
Аб'ём, м³ |
29000000000 |
---|
Вадазбор, км² |
1350000 |
---|
Плошча, км² |
1350 |
---|
Даўжыня, км |
170 |
---|
Найбольшая шырыня, км |
12 |
---|
Электрастанцыя |
---|
Тып |
Conventional |
---|
Напор вады, м |
118 |
---|
Турбіны, МВт |
20 × 700 МВт |
---|
Магутнасць, МВт |
14000 |
---|
Гадавая выпрацоўка |
91.6 ТВт (2009) |
---|
Net generation |
1,761 ТВт (2009) |
---|
Сайт www.itaipu.gov.br www.itaipu.gov.py |
Ітайпу — буйная ГЭС на рацэ Парана, за 20 км да г. Фос-ду-Ігуасу (Foz do Iguaçu) на мяжы Бразіліі і Парагвая.
Агульныя звесткі
Работы па праектаванні і падрыхтоўцы пачаты ў 1971 годзе, апошнія два з запланаваных 18 генератараў ўведзены ў строй у 1991 годзе, дадатковыя два генератары ўведзены ў 2007 годзе.
Збудаванні ГЭС:
- Камбінаваная плаціна агульнай даўжынёй 7235 м, шырынёй 400 м і вышынёй 196 м;
- Бетонны вадаскід з максімальным струменем ў 62 200 м ³/с.
Магутнасць станцыі — 14 ГВт. Сярэднегадавая выпрацоўка з 1984 года — 69,5 млрд кВт·гадз., пасля завяршэння будаўніцтва ў 2007 годзе — 85-95 млрд кВт·гадз. у год (КІУМ 73 %).
Гісторыя будаўніцтва
Да 1978 для ажыццяўлення будаўніцтва ў навакольных скалах быў прабіты 150-метровы канал. Будаўніцтва плаціны пачалося ў 1979 годзе пасля высыхання асноўнага рэчышча Параны. Запаўненне вадасховішча пачата 13 кастрычніка 1982, і ўжо 27 кастрычніка пасля моцных дажджоў вада дасягнула вадаскіда на ўзроўні 100 метраў, 5 мая 1984 года запушчаны першы гідрагенератар.
У ходзе будаўніцтва выдалі 63850000 м³ зямлі і скальных парод, заклалі 15000000 м ³ грунту і 12.570.000 м ³ бетону.
Спасылкі