У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Ірвяніца.
Ірвяні́ца — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Мярэя (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,6 м/км. Плошча вадазбору 22 км². Пачынаецца прыкладна за 3,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Панізоўе, упадае ў Мярэю за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Ірвяніца.
Каля ракі вёскі Ірвяніца, Асташкавічы.
Літаратура
Спасылкі