Інаполіс (руск.: Иннопо́лис, татар.: Иннополис) — горад у Верхнеўслонскім раёне Рэспублікі Татарстан, горад-спадарожнік Казані, які ўваходзіць у яе агламерацыю. У ім размешчаны Універсітэт Інаполіс і асобая эканамічная зона «Інаполіс». З’яўляецца адным з трох навукаградаў у Расійскай Федэрацыі (разам з падмаскоўным цэнтрам Сколкава і новасібірскім Кальцовым), створаных для развіцця інфармацыйных тэхналогій і інавацыйных высокіх тэхналогій.