Выхаванец гомельскага футбола, пачынаў кар’еру ў мясцовым «Гомсельмашы». З 1992 года выступаў за бабруйскі «Фандак», а з 1995 года на працягу дзесяці гадоў абараняў колеры бабруйскай «Белшыны». Разам са сваім братам-блізнюком Эдуардам Градабоевым быў адным з лідараў тагачаснага бабруйскага футбола, доўгі час быў капітанам «Белшыны». Дапамог бабруйскаму клубу выйграць усе трафеі: тры Кубкі Беларусі і чэмпіянат 2001 года.
Скончыў кар’еру іграка ў 2005 годзе. Пасля гэтага працаваў у сістэме «Белшыны» дзіцячым трэнерам.
Памёр 26 мая 2013 года[1].