Пачынаў кар’еру ў Кіеве, пасля трапіў у Германію. У 2003 годзе вярнуўся на радзіму, выступаў за розныя клубы Прэм’ер-лігі. Улетку 2011 года перайшоў у клуб «Усход» з Казахстана.
У красавіку 2013 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[3]. У «Нафтане» адразу замацаваўся ў асноўным складзе, гуляў на пазіцыі правага абаронцы. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 года пакінуў наваполацкі клуб[4].
У ліпені 2014 года перайшоў у крыварожскі «Гарняк»[5]. Улетку 2015 года пераехаў у Крым, стаўшы іграком мясцовага клуба ТСК, а ў 2017 годзе перайшоў у «Кызылташ». Другую палову 2022 года правёў у ялцінскім «Рубіне», пался чаго завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
У 1999 годзе выступаў за юнацкую зборную Украіны.
Крыніцы
↑Igor Buryak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.