У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Марчук.
Іван Генадзевіч Марчук, пазыўны Брэст (12 сакавіка 1994, Брэст, Беларусь — 26 чэрвеня 2022, Луганская вобласць) — ваеннаслужачы Узброеных сіл Украіны, удзельнік расійска-ўкраінскай вайны ў 2015—2022 гадах.
Біяграфія
Вучыўся ў школе з лінгвістычным ухілам, але пераведзены ў школу з фізіка-матэматычным ухілам, потым у агульнаадукацыйны ліцэй, таксама з фізіка-матэматычным ухілам. Пасля заканчэння ліцэя паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на спецыяльнасць «Інжынер сувязі», правучыўся два гады.
Паводле самога Марчука, ва ўзросце 19 гадоў ён уступіў у Французскі замежны легіён і пасля чатырох месяцаў «вучэбкі» служыў у баявым палку.
З 2015 года ўдзельнічаў у абароне Украіны ў зоне АТА/ААС.
З пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ўступіў у беларускі добраахвотніцкі батальён імя Кастуся Каліноўскага, пазней стаў камандзірам батальёна ўжо ў палку імя Каліноўскага.
Удзельнічаў у стрыманні прарыву расійскіх войск у раёне Лісічанскага нафтаперапрацоўчага завода. Падраздзяленне Марчука адбіла першую атаку праціўніка, але падчас другой пачало адступаць. Частка беларусаў-добраахвотнікаў разам з «Брэстам» прыкрывала адыход. У гэтым баі «Брэст» знішчыў прынамсі адзін танк праціўніка, быў цяжка паранены ў нагу і галаву і загінуў.
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
- Yuzefyk, Kateryna. Цитатник Небесного полку • Ukraїner (нявызн.). Ukraїner (8 кастрычніка 2023). Праверана 7 красавіка 2024.
- У бою під Лисичанськом загинув комбат Іван Марчук “Брест”, із кількома білоруськими бійцями втрачено зв’язок (укр.). novynarnia.com (5 ліпеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- Сітнікова, І.. Командир білоруського батальйону «Волат», що захищав Україну, загинув у боях за Лисичанськ (укр.). hromadske.ua (6 ліпеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім» (бел.). Наша Ніва (6 ліпеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- Kivva, Ilona. Бій за Лисичанськ став останнім: історія командира білоруського батальйону «Волат» (укр.). Заборона (6 ліпеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- Рощіна, О.. Шестеро білорусів не повернулися з-під Лисичанська (укр.). Українська правда. Праверана 7 красавіка 2024.
- «Я паставіў на кон усё». Няскончанае інтэрвію з Іванам «Брэстам», які загінуў ля Лісічанску (бел.). Радыё Свабода (11 ліпеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- Під Лисичанськом загинув відомий білоруський комбат, який захищав Україну (укр.). Телеграф (6 ліпеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- Стрелял из гранатомёта, кидал гранаты, поджигал и сдал подельников | Белорусский Партизан (нявызн.). web.archive.org (16 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2021. Праверана 7 красавіка 2024.
- Своя рубашка ближе | Белорусский Партизан (нявызн.). web.archive.org (8 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 7 красавіка 2024.
- ТРЫ ЖЫЦЦІ беларускіх ваяроў, рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2024 г. на YouTube