Іаланда Французская ці Іаланда Валуа (23 верасня 1434, Тур — 23 жніўня 1478, Шамберы) — дачка Карла VII, караля Францыі, і яго жонкі Марыі Анжуйскай.
Жыццё
Іаланда была названа ў гонар сваёй бабулі, Іаланды Арагонскай.
У 1452 годзе Іаланда выйшла замуж за Амадэя IX Савойскага. У 1465 годзе яе муж стаў герцагам Савоі, а Іаланда стала герцагіняй-кансортам. Эпілепсія і адыход мужа ад дзяржаўных спраў пакінулі Іаланду адну супрацьстаяць савойскім баронам.
Калі ў сакавіку 1472 года Амадэй памёр, Іаланда стала рэгенткам свайго маленькага сына Філіберта і кіравала Савояй ад яго імя да ўласнай смерці ў 1478 годзе. Як і яе брат Карл, яна была саюзніцай герцага Бургундыі Карла супраць свайго ўласнага брата, караля Францыі Людовіка XI. Пасля паражэння Бургундыі ў бітве пры Грансоне ў 1476 годзе герцаг абвінаваціў яе ў саюзе з Людовікам і кінуў у турму. Пасля вызвалення яна памірылася са сваім братам і заставалася з ім у добрых адносінах да самай сваёй смерці.
Дзеці
У Іаланды і Амадэя было дзесяць дзяцей:
- Людовік (1453)
- Ганна (1455—1480), у 1478 выйшла замуж за Федэрыга, караля Неапаля (1452—1504)
- Карл (1456—1471), князь П’емонта
- Луіза (1462—1503), замужам з 1479 года
- Марыя (? — 1511), з 1476 года замужам за Філіпам Гахберг-Заўзенбергскім (1454—1503); у другім шлюбе — за Жакам д’Асі
- Філіберт I (1465—1482), герцаг Савойскі, князь П’емонта
- Бернард (1467)
- Карл I (1468—1490), герцаг Савойскі, князь П’емонта
- Жак-Луі (1470—1485)
- Жан-Клод Галеаца (1472)
Крыніцы
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
Іаланда Французская — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|