Іаган Петэр Хебель або Гебель (ням.: Johann Peter Hebel; 10 мая 1760, Базель — 22 верасня 1826, Шветцынген) — нямецкі пісьменнік, багаслоў і педагог.
Хебель нарадзіўся ў беднай сям’і. Яго бацька памёр ад тыфу, калі Іагану Петэру быў адзін год. Дзяцінства ён правёў як у горадзе Базель, так і ў вёсцы сваёй маці, Хаўзен-ім-Візенталь. Калі яму было 13 гадоў, яго маці памерла. Дзякуючы фінансавай дапамозе добразычліўцаў Хебель змог вучыцца ў гімназіі ў Карлсруэ. У 1780 годзе ён скончыў тэалагічны факультэт Эрлангенскага ўніверсітэта і пачаў працаваць настаўнікам.
У сваім зборніку «Алеманскія вершы» ён апісаў цяжкое жыццё сялян, але і ідылічнае сельскае жыццё. З 1808 па 1815 год ён выдаваў календары са сваімі апавяданнямі, анекдотамі і навеламі.
Зноскі