Ёмсбарг — крэпасць паўлегендарнага ваеннага брацтва ёмсвікінгаў, якая існавала ў перыяд паміж 960 і 1043 гадамі ў вусце Одэра.
Месцазнаходжанне
Існаванне Ёмсбарга пакуль не пацверджана навуковымі данымі, тым не менш, у святле выяўлення рэштак добра ўмацаваных ваенных лагераў такая магчымасць навукоўцамі не выключаецца. Выказваліся здагадкі, што Ёмсбаргам можа быць паселішча, выяўленае ў вусце Одэра каля цяперашняга Воліна (Польшча), але знаходкі ў ім занадта сціплыя, каб дапусціць падобную ідэнтыфікацыю (пар. Вінета).
Пасля таго як ёмсбаргскія вікінгі пацярпелі ў 986 г. паражэнне ад нарвежскага ярлаХокана, які імкнуўся пазбавіцца ад дацкага вяршэнства, Ёмсбарг страціў значную частку свайго ўплыву, аднак працягваў заставацца незалежным апорным пунктам вікінгаў аж да 40-х гадоў XI ст., калі ён быў захоплены нарвежскім конунгамМагнусам Добрым.
Ёмсбарг быў галоўнай базай абшчыны ёмсвікінгаў, у якой падтрымлівалася вельмі строгая дысцыпліна і куды не дапушчаліся жанчыны. Сярод вікінгаў Ёмсбарга не было людзей маладзей за 18 гадоў і старэй за 50. Воінам забаранялася адлучвацца з крэпасці больш чым на тры дні. Усе яны падпарадкоўваліся закону помсты за загінулага субрата. Найвялікшай ганьбай для вікінга з Ёмсбарга лічылася праявіць баязлівасць ці не перадаць захопленую здабычу ў распараджэнне абшчыны, якая павінна была дзяліць здабытае ў баі паміж усімі воінамі. Паміж вікінгамі забараняліся якія-небудзь сваркі. Парушальнікаў прынятага ў Ёмсбаргу звычаю выганялі з абшчыны.