Калі на мяжы XV—XVI ст. польская мова пачала шырэй выкарыстоўвацца ў пісьменстве і друку, паўстала праблема адлюстравання насавых галосных у арфаграфіі. У Рэчы Паспалітай, Каралеўстве Польскім панавала латынь, а ў ВКЛ з X ст.— старабеларуская мова. Абедзве мовы аказалі моцны ўплыў на ўзнікненне польскай мовы. Старачэшскі алфавіт быў пераняты з лацінскага, а хвост з рускай — для абазначэння назальнасці. Кірылічны вялікі юс (Ѫ ѫ) адпавядае вымаўленню ą, гэта значыць насавому о. Аднак пераважала графічнае падабенства малога юса (Ѧ ѧ) з вялікай А, хоць яго вымаўленне адпавядае літары ę (насавое э). Пад гэтым уплывам да лацiнска-польскай вялiкай А была дададзена трэцяя нага ад малога юса як т.зв. хвост, які паказвае назальнасць. Такім чынам, хоць гэта і здаецца нелагічным, а з хвосцікам, г.зн. ą, азначае насавое о, хоць павінна быць о з хвосцікам, г.зн. ǫ.