Яўген Барысавіч Меве (1 верасня 1910, Варшава, Польшча — 16 студзеня 1990) — фтызіятр, пульманолаг. Доктар медыцынскіх навук (1964), прафесар (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1932).
Працаваў у Хабараўскім туберкулёзным дыспансеры (з 1935, ардынатар, галоўны ўрач); Падмаскоўным клінічным туберкулёзным дыспансеры імя Загорскага (1937—1941, загадчык аддзялення, галоўны ўрач); Клінічным туберкулёзным санаторыі Цэнтральнай групы войск у Аўстрыі (1945—1947, намеснік начальніка па навуковай частцы); Ялцінскім клінічным санаторыі (1948—1950, намеснік начальніка); Харкаўскім ваенным шпіталі (1950—1963, начальнік туберкулёзнага аддзялення, з 1962 — кансультант); Беларускім дзяржаўным інстытуце удасканалення ўрачоў (1964—1990, кафедра фтызіятрыі, у 1964—1983 — загадчык кафедры, з 1983 — прафесар).
Навуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці калапсатерапіі лёгачнага туберкулёзу; ранняе выяўленне, клініка першаснага туберкулёзу, спецыфічная прафілактыка захворвання; флюараграфія; туберкулінадыягностыка. Пазапрафесійныя інтарэсы: творчасць А. П. Чэхава.
Памёр 16 студзеня 1990 года, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
Званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1979), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені і інш.
Бібліяграфія
- Туберкулинодиагностика / Е. Б. Меве. — Минск, 1970.
Зноскі
Літаратура
- Меве Евгений Борисович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 358—359.
- Меве Евгений Борисович : биобиблиографический указатель / составитель А. В. Исаева. — Минск, 1997.
- Меве Евгений Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 687. (Дата смерти: январь 1989.)
- Меве Яўген Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). (Дата смерці: студзень 1989.)