Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». У сезоне 2012 выступаў за дубль дынамаўцаў, згуляў у 26 матчах. У сезоне 2013 стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. Дэбют у Вышэйшай лізе адбыўся 15 верасня 2013 года ў матчы з «Гомелем» (3:1), калі Яраслаў выйшаў на замену ў канцы матча. У другім сваім матчы за аснову, 26 кастрычніка таго ж года зноў супраць «Гомеля», таксама выйшаў у канцы матча і адзначыўся голам, усталяваўшы тым самым канчатковы лік 4:1.
У сезоне 2014 пераважна гуляў за дубль. Чатыры разы з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе дынамаўцаў у Вышэйшай лізе, акрамя таго, двойчы выхадзіў на замену ў матчах групавога этапу Лігі Еўропы.
У сезоне 2015 ужо часцей стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, некалькі разоў выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў гродзенскі «Нёман»[4], дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Дынама»[5], але ў студзені 2017 года зноў далучыўся да «Нёмана»[6]. У ліпені 2017 года быў адазваны з арэнды ў асноўную каманду дынамаўцаў[7]. У другой палове сезона 2017 у складзе «Дынама» пераважна выхадзіў на замену.
У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з дынамаўцамі, адправіўся з камандай на першы турэцкі збор, але на другі не трапіў і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы»[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Па заканчэнні сезона пакінуў «Смалявічы».
Са студзеня 2019 года трэніраваўся з «Мінскам» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[9]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, часам выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стаў іграком «Віцебска»[10], аднак не здолеў замацавацца ў аснове. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[11] і неўзабаве перайшоў у «Слуцк»[12]. У снежні 2022 года слуцкі клуб[13], аднак у студзені 2023 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт са «Слуцкам»[14]. У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам[15].
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 14 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Літвы. У студзені 2015 года ў складзе моладзевай зборнай выступаў на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе двумя галамі дапамог беларускай зборнай здабыць бронзавыя медалі.