Яраполк Ю́р’евіч (пасля 1144 — пасля 1190) — магчыма князь пінскі (зг. 1190).
Сын тураўскага князя Юрыя Яраславіча і гарадзенскай княжны Ганны Усеваладкаўны.
Пад 1190 годам паведамляецца пра шлюб Яраполка ў Пінску. З гэтага некаторыя даследчыкі робяць выснову, што раней згаданы ў сувязі з Пінскам князь Яраслаў Юр’евіч — брат Яраполка, да 1190 года ўжо мог памерці і ён такім чынам заняў пінскі сталец. Аднак не выключаны іншыя варыянты. Зімой 1190 года Пінск наведаў оўруцкі князь Рурык Расціславіч, паводле летапісу ён гасцяваў у «шурынаў» (братоў жонкі). Як шурыны ўжыты ў множным ліку, на думку Алега Рапава, князь Яраслаў быў яшчэ жывы, а Яраполк мог трымаць Пінск разам з ім або быць уладальнікам адной з пінскіх валасцей. Папярэдне Рурык збіраўся праз Пінск у паход супраць літоўцаў, але затрымаўся ў гасцях і потым веснавое надвор’е перашкодзіла яго намерам.
Падчас археалагічных даследаванняў у Пінску знойдзены аскепак амфары з надпісам «Яраполча віно». У папулярнай літаратуры віно суадносяць са згаданым у летапісе вяселлем, аднак, амфары з віном і алеем былі звычайным імпартам, не прынагодным і не толькі княжацкім або арыстакратычным, іх аскепкі сустракаюцца на многіх археалагічных помніках таго часу.
Зноскі
Літаратура
Яраполк Юр’евіч — продкі |
---|
|
|
---|
курсівам — гістарычнасць няпэўная; правей пункціру — імаверна належаць да дынастыі, але сувязь з ранейшымі пакаленнямі не ясная. |
|
|