Яніна Эльжбета Смулќова (польск. : Janina Elżbieta Smułek (Smułkowa) ; нар. 24 чэрвеня 1931 , Львоў ) — польская славістка , першы пасол Польшчы ў Беларусі (1992—1995).
Біяграфія
Дзяцінства правяла ў Львове. У 1941 годзе разам са сваёй маці і сястрой была дэпартаваная ў Сібір , дзе правяла наступныя 5 гадоў. Пасля рэпатрыяцыі сям’я жыла ў Торуні .
У 1957 годзе скончыла Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні па спецыяльнасці паланістыка. У 1965 годзе атрымала доктарскую ступень, у 1978 — ступень доктара габілітаванага. У 1971—1975 кіравала аддзяленнем беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце . З 1997 па 2002 год загадвала кафедрай беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку
У 1991 годзе была прызначаная генеральным консулам Польшчы ў Беларусі, а ў 1992—1995 гадах — першым паслом Польшчы ў Беларусі.
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Рэспублікі Польшча ў Беларусі
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства 2 сакавіка 1992
Паслы