У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Янушкевіч.
Януарый Ян Фердынанд (нар. 30 студзеня 1816 — 1894) — памешчык.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстафія, Рамуальда і Адольфа.
Пачаткова вучыўся ў Слуцкай гімназіі, працягваў вучобу ў Віленскай гімназіі[1].
Януарый з прычыны малых гадоў не ўдзельнічаў у паўстанні 1831 года. У выніку з усіх братоў ён быў адзіным, хто застаўся пасля паўстання на радзіме. Намаганнямі яго, а таксама маці і сясцёр, маёнтак Дзягільна так і не быў канфіскаваны расійскімі ўладамі і застаўся ў валоданні Янушкевічаў[1].
Яго нашчадкі атрымалі пацверджанне дваранства ў Герольдыі Сената і шырока рассяліліся па Мінскім павеце[1].
Зноскі