У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Грос.
Ян Томаш Грос (польск.: Jan Tomasz Gross; 1947, Варшава) — сацыёлаг і гісторык. Прафесар паліталогіі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.
Біяграфія
Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, і быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях сакавіка 1968. У 1969 эміграваў у ЗША, разам з сям’ёй. Абараніў доктарскую дысертацыю па сацыялогіі ў Ельскім універсітэце.
З пач. 1980-х гг. займаўся гісторыяй Польшчы перыяду акупацыі ў час 2-й сусв. вайны. Чытаў лекцыі ў Парыжскім, Венскім, Калумбійскім універсітэтах, у Берклі, Гарвардзе, Стэнфардзе, Польскай акадэміі навук.
Погляды і працы Гроса выклікаюць вельмі неадназначныя ацэнкі.
Працы
- «Рэвалюцыя з-за мяжы: савецкае заваяванне польскіх Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі» (англ.: Revolution from Abroad: Soviet Conquest of Poland’s Western Ukraine and Western Belorussia, Princeton University Press, 1988).
- «Кашмарная дэкада. Тры эсэ аб стэрэатыпах успрыймання яўрэяў, палякаў, немцаў і камуністаў. 1939—1948» (Кракаў, 1998).
- «Суседзі. Гісторыя знішчэння яўрэйскага мястэчка» (Сейны : «Pogranicze», май 2000).
Зноскі
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|