Ян Маліцкі (гісторык)

Ян Маліцкі
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1958(1958-06-24) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Вікторыя Маліцкая[d]
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ян Маліцкі з Багданам Асадчуком у Цэнтры даследаванняў Усходняй Еўропы (Варшава, 1 сакавіка 2008).

Ян Маліцкі (нар. 24 чэрвеня 1958, Дэмбы Шляхецкія) — польскі гісторык, дзеяч апазіцыі і публіцыст падпольных выданняў часоў ПНР, суарганізатар і з 1990 года дырэктар Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага ўніверсітэта.

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама вывучаў мастацтвазнаўства і класічную філалогію. У 1983—1986 гадах быў дактарантам Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта, але доктарскай ступені не атрымаў.[1]

Паралельна з навуковай вёў апазіцыйную дзейнасць. З 1978 года быў распаўсюднікам незалежных часопісаў, у тым ліку «Głos», «Biuletyn Informacyjny „KOR“», «Placówka». У 1981 годзе быў сузаснавальнікам, а затым адным з рэдактараў незалежнага часопіса «Obóz», у 1981—1983 гадах быў сакратаром рэдакцыі, а ў 1983—1985 гадах — галоўным рэдактарам. У 1983—1985 гадах — арганізатар і кіраўнік падпольнага Інстытута Усходняй Еўропы і супрацоўнік арганізацыі «Niepodległość».

У маі 1985 года арыштаваны і ў лістападзе 1985 года асуджаны на 1,5 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 4 гады і штраф.

У 1989 годзе вярнуўся да журналісцкай і навуковай працы. Зноў далучыўся да рэдакцыі часопіса «Obóz», а ў 1990 годзе ўдзельнічаў у заснаванні Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў пры Інстытуце ўсходніх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта. Станам на 2024 год, ён — дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў. Таксама Маліцкі — галоўны рэдактар штоквартальніка Przegląd Wschodni, а таксама дырэктар і каардынатар Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

У ноч з 19 на 20 снежня 2024 года быў збіты невядомымі і дастаўлены ў шпіталь з сімптомамі страсення мозгу і падазрэннем на пералом костак чэрапа.[2]

Узнагароды і адзнакі

Крыніцы

  1. Ludzie Nauki. ludzie.nauka.gov.pl. Праверана 30 снежня 2024.
  2. Napaść na profesora Jana Malickiego w Warszawie. Trafił do szpitala (польск.). Onet Wiadomości (20 снежня 2024). Праверана 30 снежня 2024.
  3. M.P. z 2009 r. nr 78, poz. 974 – pkt 2.. isap.sejm.gov.pl. Праверана 30 снежня 2024.
  4. Nagroda im. Jerzego Łojka (1999). pbl.ibl.poznan.pl.
  5. Lista laureatów Medalu Zasłużony Kulturze Gloria Artis - Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego - Portal Gov.pl. web.archive.org (18 студзеня 2024). Праверана 30 снежня 2024.
  6. Apdovanotų asmenų duomenų bazė (літ.). Apdovanotų asmenų duomenų bazė | Lietuvos Respublikos Prezidentas. Праверана 30 снежня 2024.
  7. 44/2009. (III. 28.) KE határozata, kitüntetés adományozásáról (венг.). kozlonyok.hu 7750.
  8. Nagroda Bene Merito dla dyr. Jana Malickiego, Studium Europy Wschodniej UW. studium.uw.edu.pl.
  9. Uroczystość wręczenia Odznaki Ministra Spraw Zagranicznych „Bene merito” za działalność wzmacniającą pozycję Polski na arenie międzynarodowej. polskapomoc.gov.pl.
  10. Jan Malicki laureatem Nagrody im. Jerzego Giedroycia. tvpparlament.pl (3 grudnia 2013).
  11. Jan Malicki laureatem Nagrody im. Jerzego Giedroycia. uw.edu.pl (5 grudnia 2013).
  12. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №340/2016 — Офіційне інтернет-представництво Президента України (укр.). Офіційне інтернет-представництво Президента України. Праверана 30 снежня 2024.
  13. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. Telegram. Праверана 30 снежня 2024.

Спасылкі